Яшчэ адна ахвяра нападу ХАМАС родам з Беларусі. Як пішуць расійскія СМІ, загінуў ураджэнец Магілёва Віталь Карасік. У Ізраілі ён быў паліцэйскім.
У ноч нападу ён працаваў на ўжо сумна вядомым рэйве. Як распавяла яго жонка, мужчыну застрэлілі. У пары засталося двое дзяцей.
Таксама сёння стала вядома, што была забітая і 25-гадовая ўраджэнка Рэчыцы Алена Астапенка. Яна таксама працавала ў паліцыі.