Святлана Ціханоўская прысвяціла прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА беларускім жанчынамБеларуская ліда…

Святлана Ціханоўская прысвяціла прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА беларускім жанчынам

Беларуская лідарка атрымала прэмію ПА НАТА «Жанчыны – за мір і бяспеку». Яна прысвяціла яе ўсім беларускім жанчынам:

«Прымаючы сёння гэтую ўзнагароду, я не магу не думаць пра ізраільскіх мужчынаў і жанчынаў, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Адна з закладніцаў – 22-гадовая беларуска Лізавета Пруднікава з майго роднага горада Мікашэвічы. Спадзяюся, што яна і ўсе палонныя паспяхова вернуцца дадому.

Нашыя жанчыны-палітвязынкі – таксама закладніцы. Закладніцы тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, да іх не дапускаюць адвакатаў і адмаўляюць у медычнай дапамозе. Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнда-Панасюк і іншых жанчынаў, як яна.

Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага Лаўрэата Алеся Бяляцкага, гэта і вашая ўзнагарода. Я сама жонка палітвязня і добра ведаю, як гэта. Такіх жанчынаў, як мы, у Беларусі тысячы. І гэта таксама іх узнагарода.

Ёсць яшчэ шмат жанчынаў, хто за мяне галасаваў, і дагэтуль працягвае верыць у нашую перамогу. Ім усім я хачу прысвяціць гэтую прэмію».