Міжнародны алімпійскі камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта Расіі ў арганізацыі. АКР паз…

Міжнародны алімпійскі камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта Расіі ў арганізацыі. АКР пазбаўляецца права дзейнічаць як нацыянальны алімпійскі камітэт і пазбаўляецца любога фінансавання з боку алімпійскага руху.

Рашэнне звязана з тым, што АКР уключыў у свой склад рэгіянальныя спартыўныя арганізацыі з Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей. Гэта парушае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і, адпаведна, парушае Алімпійскую хартыю.