Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дуб…

Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Падобныя мэтады і мэты. Мэта палестынскіх тэрарыстаў — зьнішчыць габрэяў і Ізраіль. Мэта Лукашэнкі — зьнішчыць усё беларускае, у тым ліку незалежнасьць. Ці магчыма ўявіць сабе, каб ізраільскія ўлады за вокліч «Жыве Ізраіль!» саджалі грамадзян Ізраілю ў турмы і забівалі? Не, бо Ізраіль свая краіна для сваіх грамадзян. А хто так робіць? Лукашэнка і ХАМАС. То бок Лукашэнка па сутнасьці — гэта і ёсьць ХАМАС, які б захапіў уладу ў Ізраілі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669