Журналіста Андрэя Пачобута пазбавілі неабходных лекаў. Яго змясцілі ў ШЫЗА.Пра гэта стала вядома са …

Журналіста Андрэя Пачобута пазбавілі неабходных лекаў. Яго змясцілі ў ШЫЗА.

Пра гэта стала вядома са словаў віцэ-старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэка Заснеўскага.

– Сям’я атрымлівае ад яго лісты, але ў вельмі абмежаванай колькасці. З іх мы ведаем, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў штрафным ізалятары, што ён па-ранейшаму не атрымлівае лекаў, якія яму неабходныя штодня. Мы ўсялякімі спосабамі стараемся даведацца больш і ўсяляк сачыць за сітуацыяй, — сказаў ён @byplradio.

Пачобут пазбаўлены волі на 8 гадоў і адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку.