Хапун на ГомельшчынеЗатрыманні адбыліся ў Петрыкаве, Тураве і Жыткавічах. Паводле паведамлення ў ка…

Хапун на Гомельшчыне

Затрыманні адбыліся ў Петрыкаве, Тураве і Жыткавічах. Паводле паведамлення ў канале, блізкім да сілавікоў, затрыманыя як найменей 9 асобаў. Ім ставяць у віну падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і ўдзел ў «экстрэмісцкіх» чатах і групах.

На відэа, апублікаваным на канале відаць, як сілавікі ўрываюцца ў дамы людзей. Аднаго мужчыну літаральна выцягнулі з ложка.