Хто знаходзіцца ў зняволенні даўжэй за ўсіх?
Мікіта Емяльянаў – анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 за напады на будынак СІЗА-1 і Менгарсуд у Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі таго часу. Першы тэрмін (4 гады зняволення) мусіў скончыцца ў гэтым годзе. Але маладзёна асудзілі па 411 КК РБ ужо два разы, канчатковы тэрмін – 6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз Мікіта знаходзіцца на строгім турэмным рэжыме.
Напісаць ліст Мікіце
Сяргей Ціханоўскі – беларускі блогер, аўтар youtube-каналу “Краіна для жыцця”, апазіцыйны палітык, муж Святланы Ціханоўскай. Першапачаткова быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, потым яшчэ на 1,5 гады зняволення па арт. 411 КК РБ. Агульны тэрмін – 19,5 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме. 277 дзён пра Сяргея няма ніякай інфармацыі.
Напісаць ліст Сяргею
Аляксандр Арановіч – член каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”. Быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме.
Напісаць ліст Аляксандру
Мікалай Статкевіч – апазіцыйны палітык, лідар партыі Народная Грамада. Раней Мікола Статкевіч быў прызнаны палітзняволеным: са снежня 2010 па жнівень 2015. Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. 247 дзён пра Мікалая няма ніякай інфармацыі.
Напісаць ліст Мікалаю
Арцём Сакаў – член ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўлення волі. Зараз ён знаходзіцца на турэмным рэжыме.
Напісаць ліст Арцёму
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі БХД, , пісьменнік і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». Раней быў прызнаны палітзняволеным. Павел быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца на турэмным рэжыме.
Напісаць ліст Паўлу