«Яны дайшлі ўжо да ўсяго, цяпер бяруць бацькоў у закладнікі»: Саша Філіпенка распавёў падрабязнасьці затрыманьня свайго бацькі
Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку Філіпенкі затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку. Пісьменьнік распавёў Свабодзе як гэта адбывалася.
Пакуль невядома, зь якой менавіта прычыны сілавікі прыйшлі да бацькоў Сашы Філіпенкі. Усё адбылося раніцай 9 лістапада. Па словах пісьменьніка, у ператрусе ўдзельнічала 7 узброеных аўтаматамі сілавікоў.
У сваіх інтэрвію Саша Філіпенка часта выказваўся пра падзеі ў Беларусі.
«Напэўна, гэта (сёньняшні ператрус і затрыманьне бацькі пісьменьніка — РС) зьвязана з нейкім з апошніх інтэрвію. Супэр тупа перастаць даваць інтэрвію, калі твайго бацьку бяруць у закладнікі, каб ты замаўчаў. Дзіўна не распавядаць пра гэта. Пра тое, што яны дайшлі ўжо да ўсяго, а цяпер бяруць бацькоў у закладнікі. Яны ўжо дайшлі да абсалютнага абсурду», — сказаў пісьменьнік.
Чытаць цалкам камэнтар Сашы Філіпенкі Свабодзе: https://smarturl.click/mogB
Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку Філіпенкі затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку. Пісьменьнік расказаў Свабодзе, як гэта адбывалася.