23.11.2023
23.11.2023 незалежным медыя рэсурсам Хартыя’97 была апублікавана навіна ад імені галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме.
Партыя Народная Грамада патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча і абвергнуць, альбо падцвердзіць інфармацыю якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча.
Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сілаў краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада.
Заклікаем міжнародную супольнасьць выступіць з патрабаваннем неадкладна ад адказных асобаў у Беларусі арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча
Заклікаем СМІ адказна паставіцца да працы і дапамагчы давесці патрабаванні партыі Народная Грамада
Заклікаем праваабарончыя арганізацыі Беларусі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсех, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах.
Час ўльтыматумаў настаў.
Жыве Беларусь