Учора на лічбавых платформах «Белсату» з‘явіўся выпуск «Шчыра кажучы» з Янінай Сазановіч. Рэдакцыя д…

Учора на лічбавых платформах «Белсату» з‘явіўся выпуск «Шчыра кажучы» з Янінай Сазановіч. Рэдакцыя дапусціла памылку і было прынятае рашэнне часова зняць выданне.

У чым была гэтая памылка? Госця праграмы, якога правяраюць паліграфам, нельга пытаць пра асабістыя меркаванні ці падазрэнні ў дачыненні іншых асобаў. Гэта супярэчыць этыцы і можа ўвесці ў зман гледача, бо паліграф пацвярджае ці зняпраўджвае выключна перакананні героя ў сваім меркаванні, а не факт учынкаў іншых асобаў. У той жа час, іншая асоба, якой датычыць пытанне, у фармаце праграмы не мае магчымасці адказаць на меркаванне ці абвінавачанне, што можа нанесці ёй маральныя пакуты. У сувязі з гэтым, відэа мусіла змяшчаць надпіс, які нагадвае, пра спецыфіку працы паліграфа.

Тэлеканал «Белсат» прыносіць прабачэнні ўсім датычным асобам, якім гэтае выданне магло нанесці маральную шкоду.

Выданне ў хуткім часе зноў з’явіцца на нашых лічбавых платформах.