Сьвятару Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачаньне і пакінулі за кратаміАртыкулу Крымінальнага…

Сьвятару Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачаньне і пакінулі за кратамі

Артыкулу Крымінальнага кодэксу не называюць, але паводле нядаўніх зьменаў у КК Беларусі тэрмін утрыманьня пад вартай да выстаўленьня абвінавачаньня павялічылі да 20 дзён паводле «антыдзяржаўных» артыкулаў, такіх як «шпіянаж», «здрада дзяржаве» (сьвятара затрымалі 16 лістапада). Што менавіта яму ставяць у віну, невядома.

Генадзь Акалатовіч — вядомы ў Беларусі сьвятар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Ня раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэсьлівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску ня толькі ў парафіі, але і дома.