У мінулым стагодзьдзі і ў Беларусі які-небудзь шляхцюк моцна рагатаў бы, каб яму сказалі, што падар…

У мінулым стагодзьдзі і ў Беларусі які-небудзь шляхцюк моцна рагатаў бы, каб яму сказалі, што падарункі дзецям прыносіць нейкі Дзед Мароз ды яшчэ на Новы год. Але так ёсьць зараз.

Як новыя маскі-пэрсанажы Дзед Мароз і Сьнягурачка зьявіліся толькі ў савецкія часы і, напэўна, пад уплывам расейскай культуры. А вось да гэтага ў заходняй частцы Беларусі менавіта Сьвяты Мікалай прыносіў падарункі дзецям, і дзеці заўсёды з нецярплівасьцю чакалі падарункаў ад Мікалая. Таму на аснове дадзеных этнаграфічных экспэдыцыяў і ўспамінаў інфарматараў можна меркаваць, што у Заходняй Беларусі ў калядныя вечары прыходзіў Сьвяты Мікалай і менавіта ён прыносіў падарункі дзецям і дарослым. А Дзед Мароз і Сьнягурачка зьявіліся пазьней, у савецкія часы.

Дзед Мароз ці Сьвяты Мікалай?