“Паглядзіце на іх! Беларускія літаратары якія былі знішчаны бальшавікамі толькі за адну ноч з 29 на …

“Паглядзіце на іх! Беларускія літаратары якія былі знішчаны бальшавікамі толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Тое што Беларусь уваскрэсла – цуд Божы. Ці маем права забываць?” — памяці беларускіх літаратараў.

“Ццені блудзяць па твары
сэрца точыць туга
сёньня лепшы таварыш
можа цябе прадаць

сёньня ня вераць нікому
можа я сам шпіён
сьціснуць рукамі скроні
няхай пагасьне агонь

многія маюць сховы
ў шкліцах чырвоных маніст
скажы па-свойму слова
крыкнуць — ты шавініст

будзіць волатаў косьці
будзіць Сафійскі звон
прышлі вы да нас у госьці
і нам надзелі ярмо

Алесь Дудар (+29.10.1937)”.