Кампанія Google больш не будзе захоўваць у сябе на серверах гісторыю месцазнаходжання карыстальнікаў…

Кампанія Google больш не будзе захоўваць у сябе на серверах гісторыю месцазнаходжання карыстальнікаў і таму не зможа падаваць гэтыя звесткі праваахоўным органам

Да такога рашэння кампанію падштурхнулі суды ў ЗША. У якасці доказаў паліцыя выкарыстоўвала звесткі аб месцазнаходжанні людзей, адказных за правядзенне абортаў у штатах, дзе гэта незаконна.

Гісторыя месцазнаходжання карыстальнікаў прыкладання Google Maps будзе захоўвацца толькі ў памяці прыладаў.