Паўторная расеізацыя некалі еўрапейскай Горадні працягваецца
У самым каталіцкім абласным горадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь адкрылі бюст галоўнаму ліквідатару Берасцейскай уніі Іосіфу (Сямашку).
Бюст усталявалі на пляцыку праваслаўнага жаночага манастыра, якім кіруе сумнавядомая расеянка Гаўрыіла і які з’яўляецца аплотам русского мира. Месца сімвалічнае, бо да часоў царскай няволі гэта быў грэка-каталіцкі (ўніяцкі) кляштар.