#dissidentby 3 ліпеня на волю выйшлі чатыры палітзняволеныя: Дар’я Лосік (вызвалілася на месяц ране…

#dissidentby

3 ліпеня на волю выйшлі чатыры палітзняволеныя: Дар’я Лосік (вызвалілася на месяц раней), Паліна Палавінка (вызвалілася на два тыдні раней), Кацярына Мадзянкова (дакладны тэрмін невядомы), Тамара Астрэйка (вызвалілася на паўтары гады раней).

Святлана Лупач павінна была вызваліцца 9 ліпеня па сканчэнні тэрміну. Інфармацыі пра тое, што яна выйшла па памілаванні не даходзіла.

Нагадаем, што праваабаронцы зафіксавалі 18 выпадкаў вызвалення 3 ліпеня. Сярод вызваленых асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусеў.