Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім для грамадзянаў Беларусі, Казахстана і …

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім для грамадзянаў Беларусі, Казахстана і Малдовы ўводзіцца спрошчаная працэдура атрымання расейскага грамадзянства
З указа вынікае, што беларусы, якім споўнілася 18 гадоў, могуць атрымаць грамадзянства Расейскай Федэрацыі па спрошчанай працэдуры. Для гэтага ім нават не абавязкова стала пражываць на тэрыторыі РФ з моманту атрымання ВНЖ цягам 5 гадоў, валодаць расейскай мовай, ведаць гісторыю Расеі і асновы расейскага заканадаўства (як гэта прапісана ў расейскім федэральным законе для грамадзянаў іншых краін).
Для грамадзян Украіны ўсё пачалося з ЛНР і ДНР .
Адметна таксама, што ва ўказе расейскага прэзідэнта наша краіна паўсюдна называецца «Республика Белоруссия» (хаця на самай справе краіны з такой назвай не існуе – у беларускай Канстытуцыі назва нашай краіны і па-руску напісана як «Республика Беларусь»)