500 дзён у рэжыме інкамунікадаСёння роўна 500 дзён, як у нас няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціхан…

500 дзён у рэжыме інкамунікада

Сёння роўна 500 дзён, як у нас няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага. У зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1514 дзён

За гэты час Сяргей Ціханоўскі прайшоў праз многае. Яго двойчы асудзілі па надуманых прычынах, перавялі на турэмны рэжым, змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер утрымліваюць ва ўмовах ізаляцыі ад знешняга свету і нават іншых зняволеных.

Аднак некаторыя рэчы застаюцца нязменнымі:

Ваша салідарнасць з Сяргеем і іншымі палітзняволенымі;

Няспынная праца па нашаму вяртанню дадому;

Нязломнасць нашых герояў!

Разам давайце і далей, нягледзячы на ўсе перашкоды, ісці да перамогі і свабоды пад знакамітым лозунгам Сяргея:

«Толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!»