На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні напісалі «вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні»
На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомыя напісалі «вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разьбілі вакно, паведамляе «Новая газета.Балтия».
Краму беларускай сымболікі і сувэніраў Kropka у цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрылі былы палітвязень Зьміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.
Фота @ng_baltic