Новыя правілы для ліставання ў калоніях і турмах: інфармацыя ад палітвязня Дзяніса Івашына
Вязням цяпер забаронена дасылаць у капэртах аркушы паперы з надрукаваным на іх тэкстам, асадкі і стрыжні для пісання і налепкі. Але захоўваецца магчымасць дасылаць у лістах фотаздымкі, чыстую паперу, чыстыя капэрты, паштоўкі і маркі.
Праваабаронцы маюць інфармацыю пра тое, што падобныя правілы існуюць не толькі ў турме №8 г. Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Івашын, але і ў папраўчых калоніях, у прыватнасці №2 і 3, піша «Гарадзенская Праваабарона».
Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
Напісаць анлайн праз @majsternia_ps