259 дзён няма інфармацыі аб Уладзіміры Кнізе, які ўтрымліваецца ў ШІЗА

Мінск Навіны

259 дзён няма інфармацыі аб Уладзіміры Кнізе

Уладзімір Кніга фігурант справы Сяргея Ціханоўскага. Яго арыштавалі ў 2020 годзе і асудзілі агулам да 5 гадоў зняволення.

259 дзён з ім няма ніякай сувязі, не прымаюць перадачы, не пускаюць адваката. Да таго ж, як нам стала вядома, Кнігу пастаянна трымаюць у ШІЗА.