Прадстаўлены ваенная сімволіка, уніформа і рангі для Беларускай вызвольнай армііПрэзентацыя канцэпта…

Прадстаўлены ваенная сімволіка, уніформа і рангі для Беларускай вызвольнай арміі

Прэзентацыя канцэпта адбылася яшчэ напрыканцы лістапада на канферэнцыі беларускіх добраахвотнікаў у Кіеве. У распрацоўцы сімволікі ўдзельнічалі гісторыкі, эксперты і прафесійныя вайскоўцы, паведамляе «Наша Ніва».

Беларуская вызвольная армія ставіць сабе мэтай вызваленне Беларусі ад прарасійскага рэжыму Лукашэнкі. Гэта не войска ў акадэмічным разуменні, а хутчэй шырокі народны рух за аднаўленне законнасці, дэмакратыі і незалежнасці Беларусі.