22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кі…

22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі. Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць “Лісты з-пад шыбеніцы”, своеасаблівы зварот да беларускага народу. У фрагменце чытаем:

«Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.»