Беларускі Чырвоны Крыж прыпыняе грашовую падтрымку ўцекачоў і мігрантаў. У заяве арганізацыі гэта тл…

Беларускі Чырвоны Крыж прыпыняе грашовую падтрымку ўцекачоў і мігрантаў. У заяве арганізацыі гэта тлумачыцца спыненнем супрацоўніцтва з партнёрамі.

Ці спыніць арганізацыя падтрымку рэпрэсіўнага апарату Лукашэнкі і расійскай агрэсіі ва Украіне? Пытанне рытарычнае.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца 1 снежня прыпыніла сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа і пазбавіла яго фінансавання. Гэта адбылося ў сувязі з тым, што ў БЧК не захацелі пераабіраць скандальна вядомага кіраўніка таварыства Дзмітрыя Шаўцова, які ездзіў на Данбас у вопратцы з літарай Z і прызнаўся ў вывазе дзяцей з Украіны.

Падарожжы за “добраахвотныя ахвяраванні” ад беларусаў: як шыкуе Беларускі Чырвоны Крыж