Мінімум 2 000 арыштаваных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2023 годзеЦягам мінулага году па ўсё…

Мінімум 2 000 арыштаваных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2023 годзе

Цягам мінулага году па ўсёй Беларусі працягвалася хваля жорсткіх рэпрэсій. Паводле праваабаронцаў “Вясны”, агулам за 2023 год з палітычным адміністрацыйным пераследам сутыкнуліся не менш за 6 386 чалавек, з якіх амаль 4 500 у выніку асудзілі па адміністрацыйных справах. Сама меней 2 000 чалавек у мінулым годзе прайшлі праз “суткі” і нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў часовых ізалятарах па ўсёй Беларусі, дзе палітычным не выдаюць ні матрацы, ні сродкі гігіены і да гэтага часу не прымаюць перадачы.

Вясна” ў лічбах распавядае пра адміністрацыйны пераслед у 2023 годзе, а таксама ўзгадваем самыя дзіўныя і абсурдныя падставы для адміністрацыйных судоў https://spring96.org/be/news/113909