Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук 10.05.2022 Мінск Навіны Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Яму было 88 год. Ён працяглы час хварэў. На мінулым тыдні не стала Станіслава Шушкевіча. Такім чынам, у жывых не засталося падпісантаў “Белавежскіх пагадненняў”. Барыс Ельцын памёр яшчэ у 2007-м.