Павіншуйце Уладзіміра Гароха з Днём народзінаўСёння свой Дзень народзінаў адзначае палітвязень Уладз…

Павіншуйце Уладзіміра Гароха з Днём народзінаў

Сёння свой Дзень народзінаў адзначае палітвязень Уладзімір Гарох. Яму спаўняецца 49 год.

Уладзімір Гарох з Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні яму прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Уладзімір часта ў адказ на лісты салідарнасці дасылае свае вершы.

Павіншуйце Уладзіміра са святам: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу