Са школьных бібліятэк прыбіраюць кнігі беларускіх пісьменнікаў
Як стала вядома @by_culture, з’явіўся «чорны спіс» пісьменнікаў, чые кнігі трэба прыбраць з паліц школьных бібліятэк. Усе яны ўваходзяць ці ўваходзілі ў саюз беларускіх пісьменнікаў, які нядаўна быў ліквідаваны. Сярод іх — Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Адам Глобус, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў ды іншыя.
Лукашэнкаўцы працягваюць знішчаць усё беларускае. Хто наступны: Быкаў? Барадулін? Купала і Колас?