Ноччу беспілотнікі атакавалі «Бранскнафтапрадукт». Гараць рэзервуары з палівамПаводле інфармацыі AST…

Ноччу беспілотнікі атакавалі «Бранскнафтапрадукт». Гараць рэзервуары з палівам

Паводле інфармацыі ASTRA, на прадпрыемстве «Раснафты» ў Клінцах у выніку атакі беспілотнікаў загарэліся 4 рэзервуары з палівам агульнай вагой больш за 3100 тон. Плошча пажару дасягнула тысячы квадратных метраў.

Пацярпелых няма, але больш за 30 мясцовых жыхароў прыйшлося эвакуіраваць.