Учора пэўны канал з беларускага сегменту тг знайшоў нейкія шэўроны і нашыўкі на расійскіх парталах ды меў неасцярожнасць заявіць, што яны ў нацысцкім стылі. Высновы мелі быць вядома якія. Праблема толькі ў тым, што тады многія людовыя (народныя) сімвалы таксам падыходзяць пад гэтую катэгорыю, у тым ліку беларускі арнамент. Дарэчы, падобныя параўнанні рабілі руссомирцы з регнум у дачыненні Дня беларускай вышыванкі, а таксама рэгулярна робяць расіяне ў дачыненні ўкраінскай культуры.
Зразумела, што вайна ідзе таксама інфармацыйная, але пара сабе ўсвядоміць, што Расія і яе ідэалогія русского мира з’яўляюцца падобным злом як таталітарныя ідэалогіі і сістэмы XX ст., не толькі нацысцкая, але і савецкая (камуністычная). І ўспомніць, што Расія – гэта спадкаемца СССР.