Берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей – аўтар youtube-каналаў «Народны рэпарцёр» і « Youtube-дэпутаты». Ён быў затрыманы 16 чэрвеня 2020 году. 14 красавіка 2021 Кастрычніцкі суд Магілёва вынес прысуд Пятрухіну – 3 гады зняволення. Суддзя Вольга Краўчанка прызнала яго вінаватым ажно па 3 артыкулах Крымінальнага кодэксу: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «абраза суддзі»і «абраза прадстаўніка ўлады». У рэальнасці ж гэта помста за актыўную грамадскую пазіцыю блогера.
Напішыце палітвязню: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г.п. Віцьба