У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 21 чэрвеня разглядзелі справу «аб пераводзе 18-гадовага Мікіту Залатарова ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна Мікіту перавялі ў магілёўскую калонію на ўвесь тэрмін. Акрамя гэтага, Мікіту паставілі на прафулікі як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў», а таксама як «схільнага да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю».
Юрыст Павел Сапелка адзначае, што перавод Мікіты ў папраўчую калонію, дзе ён будзе адбываць тэрмін ва ўмовах агульнага рэжыму, істотна пагоршыць яго становішча, і гэта з’яўляецца адной з формаў ціску на палітвязня.
“Вясна” распавядае, якія цяпер абмежаванні чакаюць Мікіту і як ён сябе адчувае пасля 22 месяцаў у зняволенні bit.ly/3xWGV81
Падтрымайце Мікіту: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікіта Міхайлавіч Залатароў