42-гадовага аўтара Youtube-канала “MozgON” Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020-га. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны. 31 траўня 2020 года правёў трансляцыю пікету з Камароўкі, перад якім затрымалі Статкевіча. Палітвязня абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.
Стала вядома, што днямі яго этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьба».
“Выконваў функцыі прапаганды легітымізацыі парушэнняў заканадаўства”. Стала вядома, у чым абвінавачваюць палітзняволенага блогера MozgON
Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч