У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра ЛупачаІмя …

У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача

Імя і прозвішча жанчыны з’явілася ў «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» 19 студзеня, піша БАЖ. У «экстрэмісцкім спісе» пазначана, што Святлану Лупач асудзілі да пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Летась у жніўні праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай.

Зміцер Лупач, які знаходзіцца за мяжой, бо быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пасля пагрозы крымінальнай справай, лічыць пераслед сілавікамі сваёй дачкі помстай за сваю прафесійную дзейнасць.