На Менскай кальцавой аўтадарозе зьявіліся такія плякатыУвесь мінулы год улады праяўлялі павышаную ўв…

На Менскай кальцавой аўтадарозе зьявіліся такія плякаты

Увесь мінулы год улады праяўлялі павышаную ўвагу да людзей, якія пасьля падзеяў 2020 году ахвяроўвалі ў розныя фонды салідарнасьці. «Данатамі» займаліся як КДБ, так і Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Людзям ставілі ўмову — напісаць «яўку з павіннай», пералічыць грошы ў некалькіразовым памеры на рахункі розных дзяржаўных установаў. Інакш пагражалі крымінальнымі справамі.

Паводле праваабаронцаў, за «фінансаваньне экстрэмізму» ўжо асуджаныя ня менш за 20 чалавек. Беларусы распавядалі Свабодзе, як за ахвяраваныя 10 даляраў іх прымушалі плаціць 500 даляраў. З прадстаўнікоў сфэры IT бралі значна большыя сумы, нават 5 тысяч даляраў.