Рэдка пабачыш відэа з 2020 году цяпер. Нас спрабуюць пераканаць, што нічога не было. А калі і было, …

Рэдка пабачыш відэа з 2020 году цяпер. Нас спрабуюць пераканаць, што нічога не было.

А калі і было, то не такое ўжо значнае. А калі значнае, то і так усе з’ехалі. А калі не зʼехалі, то мы вас за краты адправім. Усё гэта хлусня, бо не можа зʼехаць большая частка краіны, і большую частку краіны не хопіць турмаў саджаць.

Толькі адна са шматлікіх беларускіх ініцыятываў – Вольны Хор. У якой яшчэ краіне хор абазвалі экстрэмісцкім фармаваннем? У якой краіне хор змусілі спачатку схаваць твары, а потым уцякаць? У якой краіне рэжысёры, што знялі фільм пра хор мусяць захоўваць ананімнасць, а адзняты матэрыял хаваць у лесе?

Узгадайце, як усё пачыналася. Узгадайце, што яшчэ нічога не скончана.

Фільм «Галасы» можаце паглядзець цалкам на ютʼюб Белсат Doc.

Пачытаць пра прыгоды рэжысёраў (трэба VPN) вось тут