Праверыць дакумэнты музыкаў «Бі-2» улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматыПаводле інфармацыі тэ…

Праверыць дакумэнты музыкаў «Бі-2» улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматы

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу Mash, музыкі гурта выйшлі на волю пад заклад, але 26 студзеня адбудзецца суд.

У Тайляндзе гурт заплянаваў два канцэрты — 22 студзеня ў Патаі, а 24-а — на Пхукеце. Першы канцэрт прайшоў без праблем — з атрыманьнем дакумэнтаў дапамагла буйная юрыдычная кантора, адзін з супрацоўнікаў якой — фанат «Бі-2». Музыкам аформілі турыстычныя візы і асобны дазвол на гастролі. Але на Пхукеце гэта не спрацавала.

Па словах суразмоўцы выданьня ў консульстве, да ўладаў Тайлянду зьвярнуліся расейскія дыпляматы і папрасілі ўважліва праверыць дакумэнты музыкаў. Аказалася, дазволу на канцэртную дзейнасьць у іх няма.

Гурт «Бі-2» паходзіць зь Беларусі, але ягоныя музыкі даўно жылі ў Расеі. Удзельнікі рэзка асуджаюць уварваньне Расеі ва Ўкраіну, а саліст Аляксандар Уман паабяцаў ахвяраваць грошы на ўкраінскае войска да самага заканчэньня вайны.