Існуе меркаванне, што сімвалічная дата пачатку вялікага савецкага тэрору – 30 ліпеня, калі ў 1937 годзе быў падпісаны тайны загад НКУС (НКВД) №00447 “О репрессировании бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов”.
Загад быў публічна апублікаваны толькі ў 1992 годзе. Але, і гэта дата сімвалічная, так як рэпрэсіі адбываліся і да 1937 года, і пасля. Яны пачаліся адразу з бальшавіцкім пераваротам і ўварваннем камуністаў да ўлады. І нават у паслясталінскія часы ладзіліся рэпрэсіі, толькі ў меншых маштабах і крыху іншых формах. Пра гэта варта, а нават трэба памятаць.