Махляры арганізуюць канцэрты Макса Каржа ў Беларусі. Выступленні нібыта запланаваныя ў Магілёве, Бабруйску, Рагачове, Оршы і Асіповічах.
Афішы даюць толькі крыху інфармацыі, а больш даведацца прапануюць па QR-кодзе. Падобна, што менавіта дзеля яго і распаўсюджваюцца фальшывыя афішы аб фальшывым канцэрце.
Насамрэч Макс Корж не плануе выступаць на радзіме і за мяжой. Апошні канцэрт ён правёў у Рызе ў верасні 2023 года.