Два гады таму ўлады ўпершыню пасля выбараў-2020 і хвалі гвалту адразу пасля іх жорстка разагналі пра…

Два гады таму ўлады ўпершыню пасля выбараў-2020 і хвалі гвалту адразу пасля іх жорстка разагналі пратэставы марш. 6 верасня 2020 года сілавікі дачакаліся, пакуль пратэстоўцы сыйдуць ад Палаца Незалежнасці, выйшлі з-за “Рубяжоў” і пачалі затрымліваць тых, хто яшчэ там заставаўся.

Далей у гэты дзень:

пратэстоўцы, ратуючыся ад АМАПаўцаў, скокнулі ў Камсамольскае возера. Ратавальнікі выцягнулі іх, адвезлі на іншы бераг і адпусцілі. Неўзабаве там з’явіліся сілавікі і затрымалі ратавальнікаў;

Мікалай Карпянкоў міліцэйскім дручком разбіў вітрыну кавярні o’petit. Супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся туды і затрымалі тых, хто там хаваўся.

Памятаеце той дзень? Падабралі для вас крыху фота.