НЕ ЗАПАЛОХАЕЦЕ. Памёр Алег Алкаеў. Зямля пухам і Вечная Памяць.
Ня веру я ў натуральнасьць такіх сьмерцяў ворагаў Лукашэнкі. Ня веру зь вясны 1999, калі ў апошні ягоны вечар у Празе да трох гадзінаў ночы мы з Генадзем Карпенкам хадзілі па горадзе і размаўлялі — а праз некалькі дзён Генадзя, здароўю якога мог пазайздросьціць любы алімпіец, ня стала.
НКВД-КГБ мае вялізны і ўжо стогадовы досьвед забойстваў ва ўсіх месцах зямнога шару.
Выснова з гэтага толькі адна: сыстэма чэкізму павінна быць зьнішчаная пад корань.
Не запалохаеце, мразі. Не здадзімся.