Вось і надышоў час поўнай рэалізацыі «інтэграцыйных» пагадненьняў, пра небясьпеку якіх для беларускай Незалежнасьці дэпутаты БНФ казалі яшчэ з 1993 году, калі дэпутат Лукашэнка прапанаваў унесьці ў Вярхоўны Савет пытаньне аб далучэньні да кантралюемай Масквой сыстэмы калектыўнай бясьпекі (АДКБ) – пра гэты эпізод ягонай палітычнай біяграфіі забываюцца, але ён красамоўна пацьвярджае сыстэмнасьць прарасейскай і антыбеларускай пазыцыі Лукашэнк).
Вельмі шкада, што, насуперак папярэджаньням Пазьняка ў 1994 пра небясьпеку імпэрскай палітыкі Расеі, Захад дзесяцігодзьдзямі бачыў у Маскве «лакаматыў дэмакратыі», які мусіў выцягнуць Беларусь, ды і некаторыя іншыя пост-савецкія краіны ў цывілізаваны сьвет.
У канцы тунэлю, па якім імчыць гэты «лакаматыў» – тупік, цемра і сьмерць.