1 лютага 1921 года ў Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генерала Булака-Балаховіча, прадста…

1 лютага 1921 года ў Варшаве адбылася сакрэтная нарада з удзелам генерала Булака-Балаховіча, прадстаўнікоў Рады Случчыны, Беларускага Палітычнага Камітэта і партызанскай арміі “Зялёны дуб”. На сходзе абмяркоўваліся праграма і метады магчымай барацьбы за незалежнасць Беларусі ад бальшавікоў. Удзельнікі выказаліся за партызанскую вайну пад камандаваннем ген. Булака-Балаховіча.