У пачатку 90-х абаронцы беларускай мовы шмат каму падаваліся рамантыкамі, якія жывуць летуценьнямі, …

У пачатку 90-х абаронцы беларускай мовы шмат каму падаваліся рамантыкамі, якія жывуць летуценьнямі, бясконца далёкімі ад рэальнага жыцьця. Якія не жадаюць чуць прагматычнага “спачатку трэба накарміць народ”.

Калі ж народ, нарэшце, быў накормлены — выявілася, што зроблена гэта коштам амаль страты сваёй краіны і знаходжаньня народу на мяжы зьнікненьня як нацыі.

Зрабілася зразумелым і тое, што менавіта “рамантыкі” разважалі прагматычна і рацыянальна, вызначаючы мову ў якасьці падмурку нацыянальнай сьвядомасьці, без якой, у сваю чаргу, немагчымая Незалежнасьць, а значыць, і эканамічны дабрабыт.