У лесе пад Маладзечна пяты дзень шукаюць 72-гадовага настаўніка. Фота з месца пошукаў
Аляксей Бараноўскі раніцай 4 кастрычніка пайшоў па грыбы. Увечары гэтага ж дня ён патэлефанаваў жонцы і сказаў: «Выклікай МНС», пасля гэтага сувязь з ім знікла.
На пошукі настаўніка выходзяць у тым ліку яго былыя вучні, калегі і сям’я. Сёння ў пошуках удзельнічалі каля 70 чалавек.
Аляксей Мікалаевіч – настаўнік фізкультуры гімназіі №10 г.Маладзечна.
Крыніцы: kraj.by, ПВА «Ангел»