Яшчэ адзін штуршок да эміграцыі. Ці будуць садзіць за краты «дармаедаў»?
Ці сапраўды ў Беларусі зноў, як і ў савецкі час, будуць судзіць тых людзей, якія зь нейкіх прычынаў не працаўладкаваныя? І дзеля чаго гэта патрэбна ўладзе? Вось што піша аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч:
У краіне зьявіўся дэфіцыт працоўных рук. Адзіны і ўнівэрсальны спосаб вырашэньня любых праблем, які выкарыстоўвае дзейны рэжым, — гэта гвалт, прымус.
Эвалюцыя палітычнай сыстэмы ў бок таталітарызму заканамерным чынам падводзіць да гэтай ідэі.
Калі ўсіх, хто ня мае афіцыйнай працы, садзіць за краты, то трэба будаваць цэлую сыстэму калёній, лягераў, ствараць беларускі Архіпэляг ГУЛАГ. https://smarturl.click/670wa