МЗС Польшчы мае намер і далей фінансаваць тэлеканал «Белсат».
Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі.
«Тэлеканал “Белсат ” вельмі важны. Гэта адзін з сімвалаў польскай усходняй палітыкі, мэта якой — дэмакратызацыя і падтрымка сіл незалежнасці ў былых рэспубліках Савецкага Саюза», — адзначаецца ў заяве МЗС.
Праблемы ў канала ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP, у структуру якой уваходзіць «Белсат». Журналісты былі заклапочаныя далейшым лёсам медыя.
Крыніца: Oko.press