У Расеі апазыцыйны палітык патрабуе прыцягнуць Пуціна за «Рэабілітацыю нацызму»На думку палітыка з У…

У Расеі апазыцыйны палітык патрабуе прыцягнуць Пуціна за «Рэабілітацыю нацызму»

На думку палітыка з Удмуртыі Сяргея Антонава, падчас інтэрвію амэрыканскаму тэлевядоўцу Такеру Карлсану Ўладзімір Пуцін пасьпеў нагаварыць на артыкул Крымінальнага Кодэксу (да 5 гадоў калёніі). У гутарцы з карэспандэнтам «Idel.Рэаліі», актывіст заявіў, што яго заяву зарэгістравалі.

У размове Пуцін фактычна чытае лекцыю па гісторыі Расеі, Украіны і кранае нават іншыя краіны. Калі тэма зайшла пра Другую сусьветную вайну, ён заявіў, што «палякі загуляліся і вымусілі Гітлера пачаць вайну». На думку Сяргея Антонава, у словах Пуціна ўгледжваецца «адмаўленьне фактаў, устаноўленых выракам Міжнароднага ваеннага трыбуналу для суду і пакараньня галоўных ваенных злачынцаў эўрапейскіх краін восі, адабрэньне злачынстваў, устаноўленых названым выракам». 

Пуцін расказаў сваю вэрсію гісторыі ВКЛ і сказаў, што бацька Зяленскага ваяваў супраць фашызму. Што трэба ведаць пра інтэрвію.

Фота: Reuters