АНДРУСЬ ХРЭНКОЎ
Трэці год наш сябра Андрусь Хрэнкоў знаходзіццца за кратамі. У восені 2020-га года прысуды нявінным людзям здаваліся людажэрскімі і бессэнсоўнымі. Мы ведалі, што лукашыскія блазні ў спадніцах, якія называюць сябе суддзямі, выносілі іх ад страха і звычкі рабскага падпарадкавання.

Праз два гады гэтыя ж “суддзі”, якія з’яўляюцца змоўшчыкамі і саўдзельнікамі са здраднікам лукашэнкай, прадчувая свой хуткі канец, выносяць новыя людажэрскія прысуды хворым і пенсіянерам за тое, што людзі з’яўляюцца патрыётамі сваёй краіны.
Злачынцы ў пагонах выкрадаюць жанчын сталага ўзросту і жонку палітзняволенага, у якой дома засталося маленькае дзіцё.
Ваўкалакі ўжо чуюсь хуткую раніцу, калі кожнага з іх дагоніць Пагоня і кожнаму з іх прыйдзецца адказаць за свае злачынства.
Мы ведаем нашы няскораныя сябры, якая цяжкая ваша доля за кратамі. Мы працягваем змагацца за нашу Радзіму і вашу волю.
Падтрымайце Андруся Хрэнкова лістом.
Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011