Цынга – захворванне, звязанае з нястачай вітаміну С. Пры адсутнасці вітаміну яна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, кроватачывасцю дзясен, выпадзеннем зубоў, болем у канцавінах. Тое, што на яе захварэў Латыпаў, азначае, што за кратамі яго пазбаўляюць самага неабходнага.
Нагадаем, у 2021 годзе Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Падтрымайце Сцяпана: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў